Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў наведаў урачысты сход да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі

  • 1

Наступная пяцігодка павінна стаць прарыўной у галіне АПК. Аб гэтым заявіў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў на абласным урачыстым сходзе, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, які прайшоў у Жлобіне.

Як падкрэсліў Юрый Горлаў, прафесійнае свята аграрыяў стала сапраўды ўсенародным. "Да канца восені, калі ўжо поўнасцю ўбраны хлеб, калі мы заканчваем практычна ўсе сельскагаспадарчыя работы, можам спрагназаваць па выніках бягучага года прадукцыю жывёлагадоўлі, ва ўсёй краіне адзначаецца цудоўнае свята - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК", - зрабіў акцэнт ён.

"Вельмі вялікую ўвагу ўдзяляе гэтай галіне Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. І робіцца сёння ўсё, каб наша краіна была яшчэ больш пазнаваемай ва ўсім свеце, мела высокую вагу, аўтарытэт у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі", - адзначыў Юрый Горлаў.

Ён звярнуў увагу, што для развіцця вёскі зроблена вельмі шмат. "Былі прыняты праграмы па адраджэнні вёскі, сельскіх тэрыторый і многія іншыя, якія ў фінансавым плане заўсёды падтрымлівалі і падтрымліваюць сельскагаспадарчую і перапрацоўчую галіны", - сказаў памочнік Прэзідэнта.

"Мы ганарымся нашымі дасягненнямі, ганарымся нашымі людзьмі, якія сёння не пакладаючы рук вырабляюць важную для кожнага прадукцыю. Ад вашай працы залежыць работа многіх прамысловых прадпрыемстваў, развіццё сельскіх тэрыторый і гарадоў", - звярнуўся да аграрыяў рэгіёна інспектар па Гомельскай вобласці.

"Наступная пяцігодка павінна стаць прарыўной у галіне. Мы павінны спрацаваць так, каб да канца давесці пачатае, усе тыя праграмы, якія былі прыняты Кіраўніком дзяржавы і ўрадам нашай краіны. І на кожнага з нас ускладваецца адказнасць за лёс краю, за лёс нашых родных і блізкіх, за будучыню краіны. Таму што час выбраў нас", - падагульніў Юрый Горлаў.

Усе навіны