Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч наведала Навагрудскі раён

    Працуючы на важных дзяржаўных пасадах, важна ведаць, што хвалюе людзей і якія ў іх патрэбнасці. Такую думку выказала Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч у час наведвання Навагрудскага раёна.

    "У вас вельмі прыгожы, гасцінны край, вы змаглі захаваць самабытнасць, стварыць камфортныя ўмовы для людзей розных нацыянальнасцей. Гэта асабліва прыемна падкрэсліць цяпер, паколькі ўчора мы адзначылі Дзень народнага адзінства," - такія словы адрасавала Наталля Пяткевіч жыхарам Навагрудчыны.

    "Сёння, пабываўшы на некалькіх прадпрыемствах, я яшчэ раз пераканалася, што ў нас няма невырашаемых праблем, усё залежыць ад кіраўніка і ад людзей, - сказала Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - На заводзе металавырабаў мы, напрыклад, убачылі і мадэрнізаваныя цэхі, і добра працуючае ўжо не новае абсталяванне. І гэта не перашкаджае ім эфектыўна працаваць. Прафесійныя спецыялісты, правільная арганізацыя вытворчасці, менеджменту - усё гэта дапамагло зрабіць работу прадпрыемства кругласутачнай сем дзён у тыдзень, каб выканаць усе заказы. Таму, калі недзе пачынаюць гаварыць, што нечага не хапае, то вось перад намі прыклад, калі ўсяго хапае, калі па-сапраўднаму працаваць. Гэта прынцыповы падыход".

    Як адзначыла Наталля Пяткевіч, пытанні, якія ўзнімаюць людзі, сведчаць аб тым, што нашы сацыяльныя запатрабаванні ўжо ў значнай ступені высокія. Гэта добра. Значыць, узровень жыцця ў краіне ўжо даволі высокі, і мы хочам большага, лепшага. Сярэдні ўзровень дасягнуты, ёсць усе ўмовы, каб расці далей.

    "Сустрэчы з людзьмі не толькі патрэбны, яны вельмі цікавыя, - падкрэсліла Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Працуючы на важных дзяржаўных пасадах, важна ведаць, што хвалюе людзей, якія ў іх патрэбнасці. Беларусь - дзяржава для народа. Каб распрацоўваць новыя нарматыўна- прававыя акты, прымаць рашэнні, трэба не проста разумець, што сёння неабходна, але і апрабаваць гэта на практыцы, зразумець, як гэта працуе. Патрэбна гэта ці не патрэбна, перашкаджае ці дапамагае. Гэта добра відаць на месцах".

    Яшчэ адзін важны момант абазначыла Наталля Пяткевіч. Прэзідэнт патрабуе асаблівай увагі да зваротаў грамадзян, і гэта краевугольны камень усёй палітыкі работы з грамадзянамі ў нашай краіне. Трэба разумець, што хвалюе людзей, рэагаваць на праблемы і, калі трэба, выпраўляць памылкі. І гэта будзе зроблена, адзначыла яна.

    "Гэты працэс узаемнага абмену вельмі карысны для двух бакоў. Улада працуе для таго, каб краіне і яе жыхарам было добра. І калі бачыш, што гэта працуе, значыць, працягваем далей. Калі не працуе, значыць, трэба выпраўляць", - рэзюмавала Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

    Усе навіны