Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч прыняла ўдзел у канферэнцыі "Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця"

  • 7

Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч 20 верасня прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця".

"Вы сёння будзеце абмяркоўваць шмат тэм, шмат праблем. Я хацела б акцэнтаваць увагу на адной тэме, якая, на мой погляд, з'яўляецца найбольш вострай і вельмі важнай для нашых краін - гэта фарміраванне палітычнай культуры ў грамадстве, палітычнай культуры грамадзян. Палітычная культура - гэта важнейшы кампанент цэласнай асобаснай культуры. Дэмакратыі трэба вучыць. Трэба вучыць таму, што рэалізацыя палітычных правоў, у прыватнасці выбарчых, - гэта не пагоня за абяцаннямі, лозунгамі, чымсьці крыклівым, нестандартным толькі таму, што гэта нешта ў трэндзе. Палітычныя правы грамадзян, удзел у выбарах - гэта перш за ўсё разумны, дасведчаны і, галоўнае, адказны ўдзел у вырашэнні дзяржаўных спраў", - адзначыла Наталля Пяткевіч. 

"І я бачу вялізную ролю менавіта цэнтральных выбарчых камісій у фарміраванні палітычнай культуры ў нашым грамадстве", - падкрэсліла яна. 

Цэнтральныя выбарчыя камісіі - гэта аблічча выбарчай кампаніі, адзначыла Наталля Пяткевіч. "Таму што людзі, грамадства, трэба сумленна прызнаць, часта мяркуюць аб выбарчым працэсе, нават выбарчым заканадаўстве менавіта па членах выбарчых камісій, давяраць - не давяраць і гэтак далей. І прыемна, што Цэнтрвыбаркамы нашых брацкіх краін маюць вось такіх прадстаўнікоў - высокаінтэлектуальных, разумных і мудрых, - дапоўніла яна. - Нашы краіны вельмі падобныя, таму што мы дзяржавы з фарміруемай маладой дэмакратыяй, але ўжо адважыліся кінуць выклік сусветным слупам і не прызнаць за аксіёмы існуючыя стандарты, умовы проста таму, што яны кімсьці калісьці ўстаноўлены і чамусьці прызнаны абавязковымі для прымянення ва ўсім свеце. Мы падверглі крытычнаму аналізу і нават адважыліся адкінуць тыя з іх, якія не падыходзяць пад індывідуальныя ўмовы кожнай канкрэтнай краіны, не адпавядаюць інтарэсам адпаведнай дзяржавы і грамадства. Вядома, гэта не можа падабацца. Гэта не можа не раздражняць. Што рабіць? Прадаўжаць у тым жа духу, таму што толькі такі падыход адпавядае інтарэсам кожнай канкрэтнай дзяржавы і грамадства, і яшчэ таму, што мы паказваем прыклад. Прыклад таго, што так можна, так працуе і так трэба".

Усе навіны