Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў сустрэўся з калектывам філіяла "Жлобінскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга"
- 1
Ад кожнага голасу на выбарах Прэзідэнта будзе залежаць лёс нашых дзяцей. На гэтым зрабіў адзін з акцэнтаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў на сустрэчы з калектывам філіяла "Жлобінскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга".
Тэме маючай адбыцца электаральнай кампаніі ў Беларусі была прысвечана сустрэча з калектывам энергетыкаў. "Кожны з нас павінен усведамляць, што разам робім сур'ёзны крок у будучыню, вызначаючы наша жыццё на бліжэйшую пяцігодку", - акцэнтаваў Юрый Горлаў. Ён нагадаў падзеі 2020 года, калі ва ўмовах пэўных хваляванняў, арганізаваных укідамі звонку, беларускі народ зрабіў свой выбар. Наколькі ён быў правільным, можна меркаваць па развіцці краіны за апошнія гады. "Самае галоўнае і каштоўнае, што ў нас ёсць, - мір. І з кожным годам прыходзіць больш глыбокае і ўсвядомленае разуменне гэтай каштоўнасці", - звярнуў увагу ён. Таксама памочнік Прэзідэнта прапанаваў хаця б на хвіліну задумацца аб тым, што магло б адбыцца ў краіне, калі б чатыры з паловай гады таму ўсё склалася па сцэнарыі Захаду.
Наперадзе яшчэ адзін адказны выбар, які вызначае далейшы курс развіцця краіны і жыцця беларусаў. "Вакол межаў нашай краіны вельмі напружаная сітуацыя. Мы павінны быць адзіныя, як ніколі. Адзінства, эканамічны складнік - залог таго, што на беларускай зямлі будзе мір. І гэтымі прапіснымі ісцінамі мы павінны кіравацца пры выбары. Паколькі ад кожнага нашага голасу будуць залежаць і жыцці нашых дзяцей", - падкрэсліў інспектар па Гомельскай вобласці.
З тэхнічным, тэхналагічным і кадравым патэнцыялам філіяла "Жлобінскія электрычныя сеткі" азнаёміў дырэктар філіяла Уладзімір Ткачоў. Структурна ён аб'ядноўвае чатыры раёны: Жлобінскі, Рагачоўскі, Кармянскі і Чачэрскі. Усяго энергабяспеку гэтага ўчастка забяспечваюць больш як 900 чалавек. А аварыйная брыгада гатова выехаць па сігнале ў любы час сутак. У рэжыме рэальнага часу адбіваецца сітуацыя на аб'ектах.
Ліпеньскія падзеі 2024 года, калі бушаваў ураган, падкарэкціравалі схемы і алгарытмы работы энергаслужбы. Каля 40 брыгад з іншых рэгіёнаў дапамагалі ва ўстараненні наступстваў непагоды. Як адзначыў старшыня Жлобінскага райвыканкама Сяргей Ярэц, тая сітуацыя шмат чаму навучыла энергетыкаў.
У перспектыве на прадпрыемстве плануецца ўкараніць спецыяльную аўтаматызаваную сістэму кіравання дыспетчарскай службай для анлайн-маніторынгу сітуацыі на ўсіх аб'ектах.
Юрый Горлаў пацікавіўся і тым, як у раёнах арганізуецца цеплазабеспячэнне, якімі тэмпамі абнаўляюцца цеплавыя сеткі.
Памочнік Прэзідэнта падзякаваў калектыву энергетыкаў за ліквідацыю наступстваў стыхіі мінулым летам і самааддана прыняты выклік, прафесійную працу. "У розных рэгіёнах нашай краіны перыядычна моцныя вятры наносяць страты інфраструктуры. Упэўнены, што ў любую хвіліну вы зможаце аператыўна адрэагаваць на абстаноўку, каб спажыўцы не засталіся без прывычных і неабходных даброт", - сказаў на заканчэнне ён.
Таксама Юрый Горлаў адказаў на пытанні энергетыкаў. Размова ішла пра добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, асфальтаванне вуліц і дарог, захаванне гістарычнай памяці і сітуацыю на знешнім контуры краіны.