Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой наведаў "Марафон адзінства" ў Баранавічах

  • 1

Працаўнікі тылу Баранавіч у гады Вялікай Айчыннай вайны праявілі масавы гераізм і самаахвяраванне. Такое меркаванне 14 снежня выказаў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у час рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" ў Баранавічах.

Дзмітрый Крутой лічыць сімвалічным, што эстафету "Марафону адзінства" ў Оршы перанялі Баранавічы. Гэта таксама буйны транспартны вузел Беларусі. "Думаю, для большасці беларусаў Баранавічы асацыіруюцца менавіта з чыгункай. Бо ў вас на гербе - паравоз, ды і ў самім горадзе на ўсялякі выпадак, напэўна, два дзеючыя вакзалы", - заўважыў Дзмітрый Крутой. У сувязі з гэтым часам узнікаюць сітуацыі, калі пасажыры блытаюць вакзалы. "Ваша аддзяленне чыгункі на ўсіх пяці вузлах перавозіць 30% усіх грузаў унутры Беларусі. Гэта пры тым, што насельніцтва горада крыху менш за 2% ад нашай рэспублікі", - дадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Існуе мноства версій, чаму Баранавічы атрымалі менавіта такую назву. "На мой погляд, самая правільная - ад слова "бараніць" (ахоўваць). Горад, нягледзячы на сваю маладосць (вам крыху больш за 150 гадоў), за гэты перыяд прайшоў вельмі шмат цяжкіх выпрабаванняў і сапраўды шмат разоў трымаў абарону", - расказаў Дзмітрый Крутой. Свой след у гісторыі горада пакінула Першая сусветная вайна. З 1921 да 1939 года па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора Баранавічы былі ў складзе Польшчы. У час Вялікай Айчыннай вайны Баранавічы былі моцна разбураны і панеслі вялікія страты. 

"Таму наш Прэзідэнт і гаворыць, што Вялікая Айчынная вайна для нас не закончылася. І ў рамках справы аб генацыдзе праводзіцца вялізная работа па аднаўленні, захаванні памяці ўсіх бязвінна закатаваных ахвяр. У бягучым годзе наш Прэзідэнт узнагародзіў Баранавічы спецыяльным вымпелам "За мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Сёння на стале ў нашага лідара знаходзяцца матэрыялы аб падачы заяўкі ўжо ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб прысваенні Баранавічам звання "Горада-героя працоўнай славы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны" за масавы гераізм і самаахвяраванне працаўнікоў тылу горада", - расказаў Дзмітрый Крутой. 

Напрыклад, у час вызвалення горада ў Баранавічах за тры дні здолелі аднавіць рух паяздоў у бок Брэста. Пры гэтым фашысты нанеслі чыгуначнай інфраструктуры сур'ёзны ўрон. На прадпрыемстве "Гандальмаш" аператыўна наладзілі выпуск малаткоў, плугоў і іншых тавараў першай неабходнасці і для насельніцтва, і для народнай гаспадаркі. "Такіх прыкладаў няскоранага, нязломнага горада на самай справе дзясяткі. Нам трэба ганарыцца гэтымі подзвігамі", - падкрэсліў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Усе навіны