Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой наведаў "Марафон адзінства" ў Віцебску
- 1
Віцебск - гэта скрыжаванне цывілізацый, перапляценне лёсаў розных народаў. Аб гэтым заявіў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой у час канцэрта "Час выбраў нас", які прайшоў у Віцебску ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства".
"Марафону адзінства" ўдвайне прыемна знаходзіцца сёння ў Віцебску, перад самай інтэлігентнай публікай рэспублікі. Якія б культурныя мерапрыемствы не праходзілі ў нас у краіне, хто б не спрабаваў вас пасунуць, мне здаецца, адабраць у Віцебска негалоснае званне культурнай сталіцы Беларусі ўжо наўрад ці магчыма. Здзівіць жыхароў самага фестывальнага горада краіны таксама няпроста. Але арганізатары "Марафону адзінства" пастараліся і падрыхтавалі для вас шмат сюрпрызаў", - падкрэсліў Дзмітрый Крутой.
Ён таксама дадаў, што Віцебск - гэта творчая калыска Беларусі, другі пасля Полацка старэйшы горад рэспублікі. "Гэты горад - скрыжаванне цывілізацый, перапляценне лёсаў розных народаў, культур. Горад, дзе закладзены асновы нашай краіны, традыцыі асветы беларусаў. А яшчэ цудоўная прырода Віцебскай вобласці, прыгажосць якой пастаянна ў сваіх выступленнях падкрэслівае наш Прэзідэнт", - адзначыў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Дзмітрый Крутой нагадаў, што Віцебск у сваёй багатай гісторыі перажыў і шмат трагічных старонак: кровапралітных войнаў, канфліктаў, бітваў. "У Вялікую Айчынную вайну гэты цудоўны горад гітлераўцы ператварылі ў фабрыку смерці. Летам 1944 года воінаў-вызваліцеляў выйшла сустракаць усяго толькі 118 жыхароў з некалі 180-тысячнага горада. Горад, які даў свету такую велізарную колькасць унікальных людзей, на жаль, памятае і страшэнных злачынцаў, такіх як Усевалад Родзька. Спачатку немцы зрабілі яго агентам сваёй разведкі, а потым, калі ўжо наступіла акупацыя, назначылі бургамістрам. За 2,5 года акупацыі пад яго кіраўніцтвам было знішчана больш за 100 чалавек", - расказаў Дзмітрый Крутой.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ўказаў на тое, што падзеі мінулага - гэта прамая аналогія з тым, што адбываецца сёння. "Збеглыя апазіцыянеры за грошы заходніх урадаў рыхтуюць сцэнарый па сілавым захопе Беларусі. Яны люта ненавідзяць нашу краіну, люта ненавідзяць беларусаў, хочуць зноў пакінуць тут выпаленую зямлю. Таму нашай моладзі асабліва важна расказваць гісторыі не толькі нашых легендарных герояў, такіх як Бацька Мінай, але і такіх нягоднікаў, як Усевалад Родзька, каб гэтыя горкія ўрокі больш ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі", - адзначыў ён.
Пры гэтым сёння Віцебск - цудоўны сучасны горад з мноствам выдатных прадпрыемстваў. "У Віцебску і выдатныя навуковыя школы, патэнцыял якіх яшчэ далёка не раскрыты, выдатныя сацыяльныя аб'екты, якія рэканструююцца і будуюцца. Паляпшаецца кожны год інфраструктура Віцебска. Спіс знакамітасцей, якія нарадзіліся, вучыліся або працавалі ў Віцебску ўражвае: вядомыя мастакі, філосафы, кампазітары, спартсмены, военачальнікі. Прэзідэнт нашай краіны таксама ўраджэнец Віцебскай вобласці, - расказаў Дзмітрый Крутой. - Я хачу, карыстаючыся такой магчымасцю, вас праінфармаваць, што на сённяшнюю раніцу колькасць беларусаў, якія падпісаліся за нашага лідара, складае 2,1 млн чалавек. Гэта людзі, якія гавораць нашаму Прэзідэнту, што трэба балаціравацца на наступны тэрмін і ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2025 года".
Дзмітрый Крутой таксама звярнуў увагу на вялікі турыстычны патэнцыял Віцебскай вобласці. "Марк Шагал - вядомы мастак. Толькі на яго імені Віцебск мог стаць турыстычнай Мекай сусветнага ўзроўню. Горад трэба больш актыўна раскручваць, піярыць, паказваць не толькі беларусам, але і іншаземцам. Дзякуючы геаграфічнаму становішчу ў Віцебск прыязджае вельмі шмат прыбалтаў, палякаў па нашым бязвізавым пагадненні з Еўропай. Гэты паток стаў адваротным. У 90-я гады, наадварот, мы ездзілі да іх за ўсімі неабходнымі таварамі. Цяпер яны прыязджаюць да нас не проста купіць прадукты харчавання або лякарствы, яны пераязджаюць сюды жыць цэлымі сем'ямі. Размаўляючы з гэтымі людзьмі, якія прыязджаюць да нас, яны хочуць вельмі простых рэчаў: жыць у бяспецы, гадаваць і вучыць сваіх дзяцей без навязвання заходніх "каштоўнасцей" і ідэалогіі, купляць натуральныя і экалагічна чыстыя прадукты харчавання, а таксама нармальна працаваць і зарабляць. Наш Прэзідэнт часта гаворыць: для таго, каб захаваць гэта спакойнае, нармальнае жыццё, якое мы з вамі пабудавалі, неабходна быць адзінымі, з'яднанымі і маналітнымі. Тады ўсё ў нас атрымаецца", - рэзюмаваў Дзмітрый Крутой.