Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

    Паважаныя таварышы!

    Сёння, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, мы выказваем глыбокую ўдзячнасць і падзяку ўсім, хто сумленна і мужна выканаў воінскі абавязак за межамі Радзімы.

    У складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане нашы суайчыннікі першымі ў свеце кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму і назаўсёды засталіся вернымі ваеннай прысязе.

    Праз дзясяткі гадоў многія беларускія сем'і захоўваюць трывожныя ўспаміны аб той вайне. Беларусь шануе сваіх сыноў, якія загінулі на полі бою, смуткуе разам з іх роднымі і блізкімі.

    Цяпер мы з'яўляемся сведкамі таго, як салдаты ўдачы і наёмнікі з усяго свету сцякаюцца ў гарачыя кропкі ў пошуках нажывы. Воіны-афганцы ж сталі прыкладам бескарыслівага служэння чалавецтву, не толькі на доўгія гады прадухіліўшы распаўсюджванне экстрэмізму і наркагандлю, але і стварыўшы ўмовы для дабрабыту насельніцтва на вызваленых тэрыторыях.

    Ветэраны вайны ў Афганістане, як ніхто іншы, ведаюць рэальную цану міру і стваральнай працы. На працягу ўсіх гадоў незалежнасці нашай дзяржавы вы з'яўляецеся яе надзейнай апорай, дастойным арыенцірам для маладога пакалення.

    Жадаю вам моцнага здароўя, удачы, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Няхай гармонія і шчасце жывуць у вашых сем'ях.

    Аляксандр Лукашэнка