Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў Беларусь
- 8
- 2:04
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгему Мбасога ў аэрапорце пасля завяршэння яго афіцыйнага візіту ў Беларусь.
Лідар афрыканскай краіны прыбыў у Беларусь вечарам 6 верасня. Праграма візіту была вельмі насычаная і ўключала афіцыйныя перагаворы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, падпісанне двухбаковых дакументаў, наведванне прадпрыемстваў, азнаямленне з магчымасцямі беларускіх вытворцаў.