Завяршыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ

  • 11
  • 4:27

Завяршыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. У аэрапорце гэтай краіны Кіраўніка дзяржавы праводзіў асабіста Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва. Цырымонія была такая ж урачыстая, як і ў час сустрэчы ў першы дзень візіту - з ротай ганаровай варты, выкананнем гімнаў і мясцовым каларытам - танцамі і песнямі.

У падарунак ад лідара Зімбабвэ Аляксандр Лукашэнка атрымаў фотаальбом з памятнымі момантамі гэтага візіту. "Аператыўная работа, - пахваліў беларускі лідар. - Забіраю".

У апошні дзень візіту беларускі лідар разам з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам наведаў знакаміты вадаспад Вікторыя і кантактны заапарк. "Нястрымная моц воднага патоку параўнальная з сілай народа Зімбабвэ", - такі памятны запіс пакінуў Аляксандр Лукашэнка пасля азнаямлення з адной з галоўных славутасцей Зімбабвэ.

Затым кіраўнікі абедзвюх дзяржаў правялі перагаворы без прысутнасці прэсы і камер.