Зацверджаны новы склад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Зацверджаны новы склад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адпаведны Указ № 376 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    У склад Прэзідыума ўведзены нядаўна назначаныя галоўны вучоны сакратар НАН, акадэмікі-сакратары аддзяленняў біялагічных, медыцынскіх, фізіка-тэхнічных навук, аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Акадэміі навук, старшыня Савета маладых вучоных НАН.

    Абнаўленне складу Прэзідыума НАН накіравана на павышэнне эфектыўнасці прымаемых рашэнняў па развіцці навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, айчынных навуковых школ, творчага патэнцыялу маладых вучоных.