З фонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br1,25 млн на праекты ў галіне культуры і мастацтва

    З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе выдзелена Br1,25 млн на рэалізацыю шэрага культурна значных праектаў. Адпаведнае распараджэнне "Аб падтрымцы культуры i мастацтва" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.

    За кошт сродкаў фонду будзе аказана падтрымка Вялікаму тэатру Беларусі для рэалізацыі новай пастаноўкі "Патэтычны дзённік памяці", аснову якой складуць нацыянальныя спектаклі оперы і балета XX стагоддзя, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.

    Спаса-Ефрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку ажыццявіць асобныя віды рэканструкцыйных работ.

    Рэалізацыя гэтых праектаў унясе значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу савецкага народа-вызваліцеля праз высокае акадэмічнае мастацтва, дасць магчымасць на высокім узроўні рэалізаваць мерапрыемствы, прысвечаныя 900-гадоваму юбілею Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра.