Наведванне загараднага Цэнтра мангольскай культуры
- 30
- 5:36
Прэзідэнты Беларусі і Манголіі Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух 4 чэрвеня прадоўжылі сустрэчу, на гэты раз у нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў загарадны Цэнтр мангольскай культуры.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі.
Адразу пасля прыбыцця лідары краін на тэрыторыі цэнтра пасадзілі дрэвы - сібірскія елкі.
У гонар высокага госця з Беларусі для кіраўнікоў дзяржаў узнавілі атмасферу мангольскага агульнанацыянальнага фестывалю Наадам, які штогод праводзіцца ў ліпені. Вакальныя і харэаграфічныя нумары дэманструюцца ўперамешку з традыцыйнымі мангольскімі відамі спорту. Адзін з іх - барацьба.
Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі традыцыйны мангольскі лук для стральбы. Стрэлы робяцца з аленевых рагоў і бамбуку, а цеціва - з шоўку. Кіраўнікі дзяржаў паназіралі за стральбой майстроў. Разам з мангольскім калегам апрабаваў лук і Прэзідэнт Беларусі. Ужо з першага выстралу страла паляцела больш як на 75 метраў.
Аляксандр Лукашэнка падарыў Ухнаагійн Хурэлсуху два трактары "Беларус" розных мадэлей, а сам атрымаў у падарунак пару мангольскіх скакуноў. Абодва жарабцы буланай масці. Ім ужо далі мянушкі: Мір і Хуткі.
"Дзякуй! Вельмі дарагі падарунак!" - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Пойдзем, я табе "каня" падару больш магутнага", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да свайго калегі, падводзячы яго да трактароў.
"Гэта табе "конь". Гэта наш традыцыйны даўні трактар МТЗ-80 - 80 конскіх сіл. Мы, вядома, яго асучаснілі. Але ён прадаваўся па ўсім свеце ў савецкія часы. Самы распаўсюджаны. Амерыканцы да гэтага часу карыстаюцца такімі трактарамі. Але толькі былі сіняга колеру (а падораныя - чырвонага. - Заўвага). Ну, я не магу манголам сіняга колеру падарыць. У іх блакітнага неба хапае (Манголію называюць Краінай вечна сіняга неба. - Заўвага).
Другі трактар больш магутны - на 200 конскіх сіл. "Гэта для вялікіх палёў. Вельмі магутны трактар, адносна нескладаны. Але таго, хто не бачыў такой тэхнікі, трэба абучаць. Вельмі добрая тэхніка. Арэ, апрацоўвае глебу, косіць, кармы можна нарыхтоўваць, транспарціроўка - прычэп можна прычапіць. Кандыцыянер, усё ёсць. Гэта для Манголіі паратунак. На гэтыя трактары цяпер вялікі попыт", - прадставіў тэхніку Прэзідэнт Беларусі.
"Гэта перспектыўны для Манголіі трактар. Я Прэзідэнта ўгавару, каб ён развіваў тут трактарабудаванне з нашай дапамогай", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі размову за нефармальным абедам.