Сустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым
- 6
- 1:23
Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў 13 кастрычніка на сустрэчы ў Бішкеку перад самітам СНД абмеркавалі далейшую работу па развіцці двухбаковых адносін. Кіраўнікі дзяржаў спыніліся на асноўных і найбольш важных пытаннях беларуска-ўзбекскіх адносін.
Было адзначана, што тавараабарот мае пазітыўную дынаміку, але патэнцыял яго росту значна большы. У гэтым плане галоўнае на сённяшні момант - зрабіць наступны крок. Гэта задача ўрадаў. У эканоміцы важна развіваць паглыбленую кааперацыю. Беларускія тэхналогіі цікавыя для Узбекістана ў розных галінах, перш за ўсё прамысловасці.
Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў намецілі план работы і абмеркавалі падрыхтоўку да маючага адбыцца візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан.
У канцы лістапада - пачатку снежня дамовіліся правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі. Там плануецца дэталёва структураваць задачы і вызначыць дадатковыя кропкі росту двухбаковых адносін.
Найважнейшы аспект - супрацоўніцтва рэгіёнаў. Шаўкат Мірзіёеў прапанаваў скласці графік рэгіянальнага парадку дня на 2024 год.
Прэзідэнты на сустрэчы таксама закранулі пытанні маладзёжнай палітыкі, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.
Грунтоўна Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмеркавалі і глабальны парадак дня - сітуацыю ў свеце, гарачых кропках, рэгіянальны зрэз.
Гэта сустрэча, адзначылі лідары дзвюх краін, - зачын на будучае.