Сустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым
- 18
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 верасня пасля прыезду ў Самарканд на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва правёў шэраг двухбаковых сустрэч. Першая - з гаспадаром саміту Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.
Кіраўнікі дзяржаў цёпла віталі адзін аднаго. Сустрэча практычна цалкам прайшла ў закрытым для прэсы фармаце. У самым пачатку Шаўкат Мірзіёеў падкрэсліў, што рады сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у старажытным, але вечна маладым Самаркандзе. "Мне вельмі прыемна, што Вы адгукнуліся і прыляцелі на пасяджэнне Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Зроблена шмат. Шчыра скажу, што было цяжка, але мы ўсё вытрымалі, зрабілі на самым высокім узроўні. Я ўдзячны і Вашым калегам, якія ўсё падтрымлівалі. Таму што з 80 праведзеных мерапрыемстваў недзе 50-60 было вышэйшага ўзроўню. Больш за 40 падрыхтавана дакументаў. Сёння са спадаром Сі Цзіньпінам (Старшыня КНР. - Заўвага) размаўлялі доўга. Ён кажа: "У нас у гісторыі ШАС такога не было", - падзяліўся падрабязнасцямі арганізацыі саміту ўзбекскі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па першай сваёй адукацыі гісторык. "Мы ведаем, адкуль цывілізацыі пайшлі, - заўважыў ён. - Вы можаце спрачацца сёння са Старажытным Кітаем толькі. Старажытныя цывілізацыі зараджаліся тут".
Прэзідэнт адзначыў, што некалі даўно наведваў Самарканд. "Сівізна, старадаўнасць проста ашаламляюць цябе", - перадаў ён адчуванні ад той паездкі.
Цяпер жа карціна крыху іншая: "Вы амаладзілі гэты горад. Вы, вядома, малайцы. Усё гэта зроблена шыкоўна".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на сур'ёзныя поспехі ў развіцці Узбекістана ў апошнія гады. "Вы вельмі сур'ёзна дабавілі. Гэта прагэс каласальны", - падкрэсліў беларускі лідар.