Сустрэча з губернатарам Херсонскай вобласці Уладзімірам Сальдам

  • 10
  • 4:41

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 верасня сустрэўся з губернатарам Херсонскай вобласці Уладзімірам Сальдам.

"Наперадзе ў нас вялікі аб'ём работы. Вы павінны ведаць, што мы ўсяляк будзем садзейнічаць развіццю вашай вобласці. Настолькі, наколькі мы гэта зможам", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Сальда ў ходзе свайго візіту мае магчымасць азнаёміцца з беларускімі прадпрыемствамі, паглядзець на ўсё тое, што, магчыма, спатрэбіцца ў развіцці рэгіёна.

"Я вельмі ўважліва назіраю за тым, як развіваюцца падзеі на новых тэрыторыях Расіі. Вы гэта добра ведаеце. Асабліва Херсонская вобласць. Гляджу за вашымі паездкамі. Мяне крыху здзіўляе тое, што ў гэтай сітуацыі, калі не проста пастрэльваюць, а ідзе вайна зусім на вашай зямлі, вы і хлеб убіраеце, і займаецеся іншымі пытаннямі, - сказаў Прэзідэнт. - Мы ўсяляк гатовы садзейнічаць вам у будаўніцтве, развіцці сельскай гаспадаркі, пастаўцы неабходнай тэхнікі. Я вельмі добра ведаю, якую ўвагу надае Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін развіццю гэтых рэгіёнаў. Ідзе сур'ёзнае фінансаванне".

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што па суадносінах цаны і якасці лепш за беларускую прадукцыю для Херсонскай вобласці не будзе. "Тым больш мы гатовы ствараць сэрвісныя цэнтры для таго, каб абслугоўваць прадукцыю машынабудаўнічага напрамку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заявіў аб гатоўнасці супрацоўнічаць у галіне сельскай гаспадаркі. Беларусь у тым ліку гатова купляць у Херсонскай вобласці плодаагароднінную прадукцыю. "Калі такая магчымасць ёсць, я гатовы накіраваць у Херсонскую вобласць спецыялістаў для таго, каб паглядзелі і абмеркавалі з вамі, што мы можам набыць", - сказаў Прэзідэнт.

Перш за ўсё, Уладзімір Сальда ад сябе асабіста і ад імя ўсіх жыхароў рэгіёна падзякаваў беларускаму лідару за магчымасць сустрэцца. "Мы бачым, колькі вы робіце для таго, каб было дасягнута ўзаемаразуменне, і для таго, каб на нашай зямлі прадаўжалася мірнае развіццё", - звярнуўся да беларускага лідара кіраўнік рэгіёна.

Ён звярнуў увагу, што рэгіён вызначаны Міністэрствам эканомікі РФ як геастратэгічная тэрыторыя, у тым ліку за кошт выхаду да двух мораў. Ён упэўнены, што рэгіён выйдзе "ў мірнае рэчышча", а рабочая паездка ў Беларусь нацэлена на перспектыву аднаўлення ўсяго разбуранага ў рэгіёне.

"Так, у нас цяпер няпроста. Ідзе спецыяльная ваенная аперацыя, але тым не менш людзі жывуць, працуюць і - вы ведаеце аб гэтым - убіраюць хлеб, нягледзячы на тое, што праціўнік перашкаджае гэтаму, спрабуе перашкаджаць мірнаму працэсу. Тым не менш мірнае жыццё - яго парасткі прабіваюцца", - заявіў губернатар Херсонскай вобласці.

Паводле яго слоў, у Беларусі ён не адчувае сябе як госць: "Я прыехаў увогуле да сваіх сяброў".

"А вы і не госць. Мы з вамі савецкія людзі, шмат працавалі ў адзінай дзяржаве. Гэта ваша зямля так, як Украіна і Херсонская вобласць таксама мая зямля", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас адзін народ. Будзем лічыць, што гісторыя так распарадзілася, што менавіта цяпер у геапалітычных працэсах пачаліся зрухі, і нам пашанцавала жыць у гэты час. Кожнаму дадзена жыць у свой час", - адзначыў Уладзімір Сальда.

"Лепш мы, чым нашы дзеці і ўнукі", - згадзіўся Кіраўнік дзяржавы.