Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венесуэлы ў Расіі Хесусам Рафаэлем Саласарам Веласкесам

  • 5
  • 1:04

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў на сустрэчу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Венесуэлы ў Расіі Хесуса Рафаэля Саласара Веласкеса. Яна адбылася 25 лістапада ў Палацы Незалежнасці. 

"Венесуэла - не чужая для Беларусі краіна. Даўно, вельмі даўно з вамі супрацоўнічаем. Хацелася б, каб нашы адносіны былі больш інтэнсіўнымі, развітымі. Ёсць аб чым пагаварыць", - заявіў Кіраўнік дзяржавы ў час размовы з дыпламатам.

У размове Прэзідэнт звярнуўся з просьбай да пасла: "Вельмі прашу Вас: перадайце майму сябру Нікаласу Мадуру, што мы яго заўсёды ў Беларусі чакаем. Час ужо яму пабываць тут, у Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў Прэзідэнта Венесуэлы могуць быць аналагічныя чаканні, і таму не выключыў свайго візіту ў Венесуэлу. "Я ўпэўнены, што ў яго такія ж адносіны і да мяне. Я буду ўсяляк імкнуцца да таго, каб знайсці час і наведаць Венесуэлу. Час праблемны, складаны, цяжкі. Але тым не менш з любых становішчаў і сітуацый можна знайсці выйсце, трэба толькі імкнуцца да гэтага. Вы гэта не горш за мяне разумееце", - заявіў беларускі лідар.