Даклад Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандра Вальфовіча

  • 4
  • 2:33

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада заслухаў даклад Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандра Вальфовіча.

"Нам трэба падумаць аб размове Прэзідэнта з кіраўніцтвам нашай арміі. Можа, нават сілавых структур - падумайце, як лепш зрабіць. Або тут, або ў Міністэрстве абароны. Даўно мы не сустракаліся і не размаўлялі. Гэта трэба зрабіць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандра Вальфовіча.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ўражаннямі Дзяржсакратара Савета Бяспекі аб праверках боегатоўнасці Узброеных Сіл. Акрамя таго, Прэзідэнт удакладніў, як ідуць справы ў арміі і сілавым блоку ў цэлым.

Паводле слоў Прэзідэнта, размову з кіраўніцтвам арміі і сілавых структур можна было б правесці па прыкладзе сустрэчы з вучонымі, якая прайшла 21 лістапада. "Там мы на падставе гэтых праверак (боегатоўнасці. - Заўвага) пагаворым з імі, як з вучонымі, - прыкладна ў такім плане, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Добра - значыць, добра. Дрэнна - значыць, скажам, што дрэнна. Расслабляцца ні ў якім разе нельга".

Звяртаючыся да Аляксандра Вальфовіча, які па даручэнні Прэзідэнта сустракаўся з вадзіцелямі велікагрузаў, якія знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы, Аляксандр Лукашэнка сказаў:  "Мы з Вамі дамаўляліся, што ў нядзелю Вы перагаворыце з вадзіцелямі велікагрузаў. Іх 1,8 тыс. недзе літоўскіх, з літоўскімі нумарамі. Вадзіцелі, зразумела, і беларусы, і расіяне, і літоўцы, і казахі - розныя людзі ёсць. Граніцу яны (літоўскі бок. - Заўвага) адкрылі. Зразумела, прызнавацца не хочуць, што яны вінаваты. Ды нам гэта і не трэба - людзі бачаць, хто невінаваты, хто вінаваты".

Разам з тым, лічыць Кіраўнік дзяржавы, літоўскі бок будзе "зрушваць градус" у бок гэтых велікагрузаў, падштурхоўваючы вадзіцеляў да таго, каб яны займалі пэўную палітычную пазіцыю. "Трэба было растлумачыць людзям, што адбываецца, як адбываецца, хто каму павінен, у рэшце рэшт. Я лічу, Вы гэта зрабілі. Якое Ваша меркаванне з размовы з вадзіцелямі? Якое іх меркаванне, якая сітуацыя?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра вадзіцеляў велікагрузаў, якія знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы, адзначыў, што яны не нясуць адказнасці за рашэнні літоўскіх улад. "Гэта людзі ні ў чым не вінаватыя. Я ўжо гаварыў аб гэтым: яны ні ў чым не вінаваты. У тым ліку і іх арганізацыі аўтаперавозчыкаў. У чым літоўскія аўтаперавозчыкі вінаваты? Ні ў чым. Гэта глупства было на палітычным узроўні", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт дадаў, што цяперашнюю сітуацыю трэба будзе вырашыць знешнепалітычным ведамствам дзвюх краін: "Няхай Міністэрства замежных спраў наша і літоўскае сустракаюцца і разрульваюць гэту сітуацыю".

Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы прапанаваў Дзяржсакратару Савета Бяспекі разгледзець кадравыя пытанні.