Ускладанне кветак да брацкай магілы ў вёсцы Хімы Аршанскага раёна
- 7
- 2:54
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа недалёка ад сваёй малой радзімы ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў вёсцы Хімы Аршанскага раёна.
Акрамя ўсім вядомых знакавых манументаў і мемарыяльных комплексаў, якія нагадваюць аб падзеях ваенных гадоў, у Беларусі па ўсёй краіне ёсць і тысячы такіх невяліх магіл і помнікаў, якія таксама не павінны быць забытыя.
У Хімах, недалёка ад малой радзімы Кіраўніка дзяржавы, пахаваны 18 жыхароў вёскі, а таксама танкісты, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны не высветлены.
Прэзідэнт паклаў кветкі і сказаў некалькі слоў, звярнуўся да беларусаў: "У гэтым дзень нашы беларусы і не толькі - жыхары постсавецкіх рэспублік - збіраюцца ля знакавых мемарыялаў, абеліскаў, якія вядомы ва ўсім свеце. Такія як Брэсцкая крэпасць, Хатынь і іншыя. Для таго каб ушанаваць масавы гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта правільна. Але асабліва ў Беларусі вялікая колькасць была здзейснена подзвігаў невялікімі групамі савецкіх людзей, проста жыхароў Беларусі. Шмат было адзінкавых подзвігаў, асабліва лётчыкаў, танкістаў. І ўдзячныя жыхары па ўсёй нашай Беларусі ўстанавілі тысячы і тысячы вось такіх вось безыменных і з імёнамі невялікіх груп людзей і адзіночак помнікаў. Мы не павінны пра іх забываць. Мы павінны трымаць іх у чысціні і парадку. Паколькі яны ствараюць чысціню нашых душ і сэрцаў. У гэты дзень я хачу звярнуцца да беларусаў, каб яны асаблівую ўвагу звярнулі на гэтыя святыя мясціны".
Пасля Аляксандр Лукашэнка пабываў на магіле маці.