Віншаванне жыхарам Жодзіна з 60-годдзем утварэння горада

    Жыхарам г.Жодзіна

    Паважаныя жыхары Жодзіна!

    Прыміце шчырыя віншаванні з 60-годдзем утварэння горада.

    Жодзіна - адзін з самых маладых населеных пунктаў Беларусі, які дынамічна развіваецца, магутны цэнтр айчыннай прамысловасці і навукі, якія шмат у чым вызначаюць эканамічны патэнцыял усёй краіны.

    Гісторыя горада і яго сучасныя дасягненні цесна звязаны з брэндавым для рэспублікі Беларускім аўтамабільным заводам, які ўваходзіць у эліту сусветных канцэрнаў па выпуску кар'ернай тэхнікі, буйным швейным прадпрыемствам "Світанак", Кавальскім заводам цяжкіх штамповак, навукова-практычнымі цэнтрамі Нацыянальнай акадэміі навук па жывёлагадоўлі і земляробстве, іншымі арганізацыямі, якія тут знаходзяцца.

    Але ўсё ж галоўнае багацце Жодзіна - яго людзі. Працавітыя, амбіцыйныя, патрыятычныя, упэўненыя ў заўтрашнім дні.

    Упэўнены, што патэнцыял горада і ў далейшым дасць магчымасць рэалізаваць самыя маштабныя праекты на карысць яго жыхароў і шматлікіх гасцей.

    Жадаю ўсім жодзінцам здароўя і аптымізму, стабільнасці і працвітання. Няхай вашы добрыя пачынанні заўсёды будуць паспяховымі.

    Аляксандр Лукашэнка