Віншаванне жыхарам Ірландыі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў усіх жыхароў Ірландыі з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка.

    "Хрысціянскія каштоўнасці аб'ядноўваюць беларусаў і ірландцаў, з'яўляюцца залогам устойлівага развіцця грамадства, даюць нам надзею і сілы ў складаны час, - гаворыцца ў віншаванні. - Глыбока ўпэўнены, што міралюбнасць абодвух народаў, узаемная павага і любоў да Айчыны непазбежна прывядуць да аднаўлення паўнацэннага эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі. Ад гэтага выйграюць і ў Дубліне, і ў Мінску".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў кожнай ірландскай сям'і здароўя, міру і дабрабыту.