Віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Прыміце цёплыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым.

    Яркае святло Віфлеемскай зоркі кліча ўсіх вернікаў насустрач самаму цудоўнаму хрысціянскаму святу. Яно напаўняе сэрца вялікай радасцю і надзеяй, натхняе на добрыя справы, вучыць праяўляць спагаду і любоў да бліжняга.

    Нараджэнне Хрыстова - час для шчырай малітвы ў храме і душэўных сямейных вечароў, доўгачаканых дзіцячых падарункаў і ўсвядомленай дабрачыннасці, падвядзення вынікаў і складання планаў на будучыню.

    Упэўнены, аб'яднаныя вернасцю да сваёй роднай Беларусі, разам мы зробім усё магчымае, каб кожны яе жыхар адчуваў сябе запатрабаваным і шчаслівым.

    Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў і аптымізму. Няхай цудоўная атмасфера гэтых дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўнай сілы на наступны год.

    Аляксандр Лукашэнка