Віншаванне з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

    Калектыву Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі!

    Ваша жыццё назаўсёды звязана з лёсам Айчыны. Ваш абавязак - служыць Радзіме, прадаўжаючы слаўныя традыцыі легендарнага ведамства, якое стаіць на варце міру і бяспекі народа Беларусі.

    Дзякую за складаную, напружаную і часам небяспечную работу ўсім, хто смела, самааддана і максімальна эфектыўна рэагуе на выклікі часу, процідзейнічаючы найноўшым тэхналогіям разбурэння дзяржаў.

    Дзякуй усім, хто не пахіснуўся ў складаныя часы, захаваў вернасць прынцыпам і традыцыям спецслужбы, стаўшы на абарону нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Вечная памяць героям, якія аддалі жыццё за будучыню роднай краіны.

    Самыя цёплыя словы ўдзячнасці - ветэранам, якія паказалі прыклад выключнай адданасці справе. Сёння, калі падзеі ў свеце зноў прымушаюць нас вяртацца да ўрокаў гістарычнай памяці, мы абапіраемся на бясцэнныя вопыт і веды ў тым ліку і вашага пакалення.

    Упэўнены, вырашаючы пастаўленыя задачы, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі і ў далейшым будуць дзейнічаць рашуча, бездакорна і рэзультатыўна, забяспечваючы бяспечнае і спакойнае жыццё нашых грамадзян і гасцей Беларусі.

    Віншуючы Камітэт дзяржаўнай бяспекі са 105-гадовым юбілеем, жадаю ўсім міру, дабра, здароўя і аптымізму. Няхай вашы перамогі і новыя здзяйсненні спалучаюцца з сямейным дабрабытам і асабістым шчасцем!

    Аляксандр Лукашэнка