Віншаванне з Днём моладзі і студэнцтва

    Дарагія юнакі і дзяўчаты!

    Сардэчна віншую вас з Днём моладзі і студэнцтва.

    Маладосць - дзівосны час, напоўнены жаданнем ствараць, здзяйсняць вялікія ўчынкі, увасабляць у жыццё самыя смелыя задумы і мары.

    Упэўнены, веды, набытыя ва ўніверсітэцкіх лабараторыях, ідэалы, засвоеныя ў размовах з мудрымі настаўнікамі, дадуць вам магчымасць напісаць чарговую яркую старонку гісторыі краіны, насычаную важнымі падзеямі і дасягненнямі.

    Асабістыя працоўныя перамогі кожнага з вас тым больш каштоўныя і значныя, чым актыўней яны садзейнічаюць умацаванню суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы.

    У Беларусі заўсёды будзе шчаслівы той, для каго адданасць Радзіме і служэнне агульнай справе - не пустыя словы, а ўнутраны жыццёвы арыенцір.

    Няхай захопленасць сваёй справай і любоў да свету стануць залогам вашых поспехаў. Не бойцеся цяжкасцей і перашкод, будзьце адкрытымі новаму і нязведанаму, і тады ўсе пачынанні абавязкова здзейсняцца.

    Аляксандр Лукашэнка