Віншаванне з Днём Канстытуцыі

    Дарагія суайчыннікі!

    Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі.

    У Год міру і стварэння гэта свята набывае асаблівую значнасць.

    Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства.

    Абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх галін улады.

    У сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Асноўнага Закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога фундаменту беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ больш моцнымі і паспяховымі.

    Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі!

    Няхай наша родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнеючай!

    Аляксандр Лукашэнка