Віншаванне з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

    У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснае і будучае беларускай дзяржавы.

    Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні.

    Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Упэўнены, гэтыя якасці дадуць магчымасць нам не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.

    Ад душы жадаю вам, дарагія землякі, сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка