Віншаванне з Днём друку

    Работнікам друку

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём друку.

    Свята падкрэслівае асаблівую ролю друкаванага слова як аўтарытэтнага дарадчыка і суразмоўца, які фарміруе кругагляд і мысленне чалавека ў велізарнай колькасці інфармацыі. 

    Ваша праца - люстэрка нашага жыцця, якое дае магчымасць у інфармацыйнай разнастайнасці разгледзець і зразумець сутнасць таго, што адбываецца. Гэта патрабуе ад прэсы якаснага аналізу падзей, аператыўнасці, дакладнасці ацэнак, а таксама цвёрдай патрыятычнай пазіцыі.

    У век высокіх тэхналогій і постпраўды вы адным сваім словам, пранікаючы ў розумы, сэрцы і душы мільёнаў людзей, можаце парадаваць або засмуціць, усяліць надзею і ўпэўненасць, папярэдзіць аб небяспецы. Прыцягваючы ўвагу да актуальных тэм, дапамагаеце вырашаць злабадзённыя пытанні.

    Жадаю ўсім ветэранам і работнікам галіны здароўя, шчасця і дабрабыту, цікавых творчых задач і іх паспяховай рэалізацыі. Няхай кожны радок, напісаны вамі, садзейнічае развіццю беларускага грамадства і дапамагае нам процістаяць выклікам новага часу.

    Аляксандр Лукашэнка