Віншаванне ваеннаслужачым і ветэранам войскаў ППА з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў проціпаветранай абароны з прафесійным святам - Днём войскаў ППА.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на ўсё большую ролю і значэнне войскаў ППА, іх аснашчэнне самай сучаснай тэхнікай і ўзбраеннем. Гэтыя войскі дэманструюць выдатную палявую вывучку ў ходзе мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, канстатаваў Прэзідэнт. А галоўнымі якасцямі для воінаў ППА былі і застаюцца высокі прафесіяналізм, гонар, доблесць і мужнасць, якія даюць магчымасць аператыўна і якасна вырашаць самыя складаныя задачы па абароне паветраных рубяжоў Айчыны.

    "Перакананы, што вы і далей, прадаўжаючы слаўныя традыцыі ветэранаў і застаючыся ўзорам вернасці прысязе і воінскаму абавязку, зробіце ўсё, каб над нашай краінай заўсёды было чыстае неба", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ваеннаслужачым і ветэранам войскаў ППА за службу і пажадаў ім моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў у ратнай працы на карысць Беларусі.