Віншаванне супрацоўнікам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і асоб грамадзянскага персаналу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з прафесійным святам:

    "Рэалізуючы адзіныя падыходы ў галіне судова-экспертнай дзейнасці, выкарыстоўваючы механізмы міжведамаснага і міжнароднага ўзаемадзеяння, абапіраючыся на назапашаны вопыт і ўдасканальваючы навукова-метадычную базу ведамства, вось ужо дзесяць гадоў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз уносіць значны ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку ў краіне, абарону нашых нацыянальных інтарэсаў.

    Вашы ўнікальныя кампетэнцыі і карпатлівая праца ляжаць у аснове доказнай базы па крымінальных, грамадзянскіх і эканамічных справах, садзейнічаюць укараненню перадавых тэхналогій у працэс расследавання злачынстваў і павышэнню іх раскрыцця.

    Няхай традыцыі незалежнасці і бесстароннасці судовай экспертызы, аб'ектыўнасці і ўсебаковасці праводзімых даследаванняў застаюцца непарушным арыенцірам у вашай нялёгкай, але такой важнай працы, сугучнай з мэтамі беларускай дзяржавы, пабудаванай на прынцыпах роўнасці правоў і сацыяльнай справядлівасці, накіраванай да міру і стварэння.

    Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць Айчыны!"