Віншаванне Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціну Мацвіенка з юбілеем.
"У Рэспубліцы Беларусь Вас добра ведаюць і цэняць як яркага аўтарытэтнага палітыка, які самааддана абараняе інтарэсы Саюзнай дзяржавы, шчырага і адданага сябра нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Вашы высокія прафесійныя і чалавечыя якасці, кіраўніцкі талент і прынцыповасць з'яўляюцца залогам усебаковага ўмацавання беларуска-расійскіх сувязей, нарошчвання міжпарламенцкага супрацоўніцтва".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што будзе рады асабістай сустрэчы з Валянцінай Мацвіенка ў ходзе маючага адбыцца ў чэрвені гэтага года яе рабочага візіту на Віцебшчыну для ўдзелу ў мерапрыемствах XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Мацвіенка добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчых здзяйсненняў у важнай дзяржаўнай і міжнароднай дзейнасці.