Віншаванне Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка з днём нараджэння.

    "Высокі прафесіяналізм і мэтанакіраванасць, арганізатарскі талент і неабыякавае стаўленне да справы здабылі Вам заслужаныя павагу і прызнанне, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўносіце дастойны ўклад у развіццё канструктыўнага і ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага міжпарламенцкага дыялогу, прыкладаеце нястомныя намаганні, накіраваныя на пашырэнне многіх важных сумесных ініцыятыў, сярод якіх патрыятычны маладзёжны праект "Поезд Памяці".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Мацвіенка моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай побач з Вамі заўсёды будуць надзейныя сябры, а цяпло і падтрымка блізкіх надаюць сіл для новых здзяйсненняў ва ўсіх сферах Вашай дзейнасці", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.