Віншаванне Старшыні ЦК КПРФ Генадзю Зюганаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Генадзя Зюганава з днём нараджэння.

    "Многія гады Вашага жыцця прысвечаны высакароднай справе - паслядоўнаму адстойванню ідэі сацыяльнай справядлівасці. Сёння Вы вядзеце актыўную работу па кансалідацыі парламенцкіх сіл вакол патрыятычнага парадку дня, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, Вашы прафесіяналізм і вялікі палітычны вопыт будуць і далей садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх саюзніцкіх адносін і развіццю канструктыўнага дыялогу прадстаўнікоў органаў заканадаўчай улады Беларусі і Расіі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Зюганаву добрага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу і паспяховай рэалізацыі ўсяго задуманага.