Віншаванне са Святам працы
Паважаныя суайчыннікі!
Прыміце віншаванні са Святам працы!
Стаўшы сапраўды народным, Першамай аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы.
Добрасумленнае і адказнае стаўленне да справы дало магчымасць беларусам выстаяць у самыя складаныя перыяды гісторыі і пабудаваць незалежную дзяржаву. Служэнне агульнай мэце заўсёды было і застаецца крытэрыем поспеху і прызнання на нашай зямлі.
Ствараючы і рэалізуючы задумы і мары, мы надаём жыццю сэнс, асабістымі поспехамі і дасягненнямі прымнажаем нацыянальны здабытак.
Шчыра жадаю, каб кожны чалавек знайшоў сваё прызванне, якое прыносіла б радасць новых адкрыццяў і самарэалізацыі. Дзякую прадстаўнікам усіх прафесій за штодзённыя працоўныя подзвігі, майстэрства і пастаяннае імкненне да развіцця.
Міру і дабра вам! З Першамаем!
Аляксандр Лукашэнка