Віншаванне работнікам і ветэранам ААТ "Нафтан"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" з 60-годдзем прадпрыемства.

    "Будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, дзякуючы якому на карце з'явіўся горад Наваполацк, назаўсёды змяніла структуру народнай гаспадаркі Беларусі: рэспубліка пачала трансфармавацца ў магутны прамысловы рэгіён. А люты 1963 года, калі менавіта тут быў атрыманы першы айчынны бензін, азнаменаваў нараджэнне беларускай нафтахіміі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Нафтан" і сёння з'яўляецца флагманам гэтай важнейшай для эканомікі галіны, заўважыў Кіраўнік дзяржавы. "Поспех прадпрыемства - у нястомнай працы некалькіх пакаленняў неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія забяспечваюць краіну высакаякаснымі прадуктамі нафтаперапрацоўкі і павялічваюць экспартны патэнцыял краіны, - падкрэсліў беларускі лідар. - Упэўнены, што і ў далейшым, праводзячы паступальную мадэрнізацыю, павялічваючы глыбіню перапрацоўкі нафты, асвойваючы самы перадавыя тэхналогіі і новыя віды прадукцыі, завод будзе нарошчваць магутнасці і заставацца ў авангардзе беларускай прамысловасці".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў у плённай працы на карысць роднай Беларусі.