Віншаванне работнікам і ветэранам ААТ "Гродна Азот"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна Азот" з 60-годдзем прадпрыемства.

    Уражальная гісторыя "Гродна Азота" - аднаго з флагманаў айчыннага нафтахімічнага комплексу - пачыналася як усесаюзная ўдарная будоўля Беларускага азотна-тукавага завода, куды запрасілі самых высокакваліфікаваных спецыялістаў, нагадаў Кіраўнік дзяржавы. "Праект адбыўся. І ў хуткім часе гродзенская прадукцыя адной з першых у краіне была адзначана Дзяржаўным знакам якасці СССР, - гаворыцца ў віншаванні. - Прыемна, што завадчане да гэтага часу трымаюць на вышыні марку свайго прадпрыемства і на тэрыторыі нашай рэспублікі, і за мяжой. Мадэрнізацыя вытворчасці і ўкараненне сучасных тэхналогій даюць магчымасць поўнасцю задавальняць патрэбнасці аграпрамысловага комплексу ў азотных угнаеннях і прапануюць хімічнай галіне краіны неабходную ёй прадукцыю".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што слаўныя працоўныя традыцыі, мэтанакіраванасць і прафесіяналізм шматтысячнага калектыву прадпрыемства паслужаць асновай для новых поспехаў на карысць Беларусі і яе народа.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам "Гродна Азота" моцнага здароўя, шчасця і міру, а прадпрыемству - вытворчых дасягненняў.

    Чытайце таксама

    Усе падзеі
    • 28
    • 3
    Рабочая паездка ў Гомель