Віншаванне работнікам Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі са 120-годдзем з дня яе заснавання.

    "Адна са старэйшых устаноў аховы здароўя з багатай гісторыяй і шматлікімі заслугамі па праву з'яўляецца гонарам нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы сучасным метадам даследавання і лячэння, высокатэхналагічнаму абсталяванню і адданасці прафесіі вы кожны дзень выратоўваеце чалавечыя жыцці, даяце цвёрдую надзею пацыентам на здаровую і шчаслівую будучыню".

    Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўвае настаўніцкая дзейнасць калектыву бальніцы, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. "Вы шчодра дзеліцеся набытымі вопытам і ведамі як з маладым пакаленнем урачоў, так і са сваімі калегамі", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам установы аховы здароўя міру, моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў.