Віншаванне Прэзідэнту Танзаніі Саміі Сулуху Хасан

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Танзаніі Самію Сулуху Хасан і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    "За гады суверэнітэту ваша краіна змагла дасягнуць відавочнага прагрэсу, паспяхова вырашаючы важнейшыя сацыяльна-эканамічныя задачы. Беларусь гатова да сумеснай работы ў мэтах эфектыўнага выкарыстання існуючых магчымасцей, павелічэння аб'ёму двухбаковага гандлю, фарміравання дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва. Адзначаю істотны патэнцыял для развіцця кааперацыі паміж нашымі дзяржавамі ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці і турызму", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у далейшым пашырэнні беларуска-танзанійскіх сувязей і пажадаў Саміі Сулуху Хасан моцнага здароўя і поспехаў, а народу Танзаніі - дабрабыту і працвітання.