Віншаванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу з 70-годдзем.

    "Выступаючы з юных гадоў супраць несправядлівасці і прыгнёту слабых, Вы з'яўляецеся дастойным пераемнікам Нэльсана Мандэлы, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння дзякуючы таленту кіраўніка і багатаму вопыту дзяржаўнага дзеяча Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі".

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Прэторыяй, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу і роўнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сірылу Рамафосу добрага здароўя, даўгалецця і новых поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць краіны і народа.