Віншаванне Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі з 65-годдзем.
"У складаных сучасных умовах Вы самааддана і бездакорна працуеце на карысць сваёй Радзімы і мазамбікскага народа", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сувязь дзвюх краін, якая бярэ пачатак у дваццатым стагоддзі, цяпер выразна адчуваецца і з'яўляецца добрым фундаментам для эфектыўнага раскрыцця ўсяго патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва.
"Беларусь мае паспяховы вопыт узаемадзеяння з шэрагам краін Афрыкі. Мы актыўна дапамагаем афрыканскім партнёрам у механізацыі сельскагаспадарчага комплексу і забеспячэнні харчовай бяспекі, прымаем непасрэдны ўдзел у праектах вытворчай кааперацыі. Гатовы падзяліцца беларускімі тэхналогіямі і кампетэнцыямі з мазамбікскімі сябрамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпэ Жасінту Ньюсі добрага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.