Віншаванне Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "У Мінску надаюць вялікае значэнне пашырэнню ўсяго комплексу ўзаемадзеяння з Мапуту - надзейным сябрам беларускага народа ў паўднёваафрыканскім рэгіёне, - гаворыцца ў віншаванні. - Паміж Беларуссю і Мазамбікам ёсць істотны патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і харчовай бяспецы, лагістыцы, а таксама ў іншых сферах, які патрабуе актыўнага ўдзелу двух бакоў на ўзроўні дзяржавы і дзелавых колаў".

    Для надання новага імпульсу партнёрству Аляксандр Лукашэнка запрасіў Філіпэ Жасінту Ньюсі наведаць з візітам Беларусь і пацвердзіў гатоўнасць да сустрэчы з ім у зручны час на міжнародных пляцоўках.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Мазамбіка моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні ўсіх планаў, а дружалюбнаму народу гэтай краіны - міру і прагрэсу.