Віншаванне Прэзідэнту Мальдыўскай Рэспублікі Ібрагіму Махамеду Саліху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мальдыўскай Рэспублікі Ібрагіма Махамеда Саліха і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "За невялікі па гістарычных мерках перыяд ваша краіна дабілася прыкметных поспехаў у сацыяльна-эканамічным пераўтварэнні, уключаючы дасягненне мэт устойлівага развіцця і павышэнне дабрабыту сваіх грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь зацікаўлена ў наладжванні плённых двухбаковых сувязей з Мальдыўскай Рэспублікай для пабудовы эфектыўных і ўзаемавыгадных адносін у найбольш запатрабаваных для эканомікі гэтай краіны галінах, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    "Гатовы дзяліцца вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, стварэння электратранспарту, фармацэўтыкі. Адкрыты для ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў у галінах камп'ютарных тэхналогій, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы зможам умацаваць двухбаковае супрацоўніцтва і пашырыць дыялог, у тым ліку актывізаваць кантакты на розных узроўнях", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ібрагіму Махамеду Саліху здароўя і плённай дзейнасці на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а мальдыўскаму народу - міру і далейшага працвітання.