Віншаванне Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуну Сісуліту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуна Сісуліта з Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    "Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, паміж Мінскам і В'енцьянам склаліся дружалюбныя, правераныя часам адносіны. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і на міжнародных пляцоўках садзейнічае забеспячэнню суверэннага развіцця нашых краін", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    У віншаванні гаворыцца, што Беларусь зацікаўлена ў істотным пашырэнні спектра пастаўляемых на лаоскі рынак тавараў і паслуг, у тым ліку для ўмацавання харчовай бяспекі і падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў у розных галінах.

    Беларусь і Лаос могуць быць адзін для аднаго надзейнай апорай для выхаду на прастору Еўразійскага эканамічнага саюза і Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.