Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з нацыянальным святам - Днём вызвалення Рэспублікі Куба.

    "Ва ўмовах жорсткіх эканамічных санкцый і палітычнага націску Востраў Свабоды працягвае адстойваць сваю незалежнасць. Спробы дыктату з боку ЗША і іх саюзнікаў адносна такіх невялікіх, але самастойных краін, як Беларусь і Куба, абавязваюць нас мацней трымацца адзін аднаго і цвёрда ісці наперад" , - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць Мінска да ажыццяўлення сумесных праектаў, накіраваных на дынамічнае развіццё двухбаковага гандлю, абмен перадавымі навуковымі тэхналогіямі і вопытам з Гаванай.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах, а кубінцам - міру і дабрабыту.