Віншаванне Прэзідэнту Ізраіля Іцхаку Герцагу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Іцхака Герцага і ўсіх ізраільцян з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Кожная нацыя мае права на самавызначэнне і абарону сваіх інтарэсаў. Але мы шчыра спадзяёмся на хуткае ўсталяванне трывалага міру на Блізкім Усходзе і дасягненне кампрамісу па ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту", - гаворыцца ў віншаванні.

    Глыбокія гістарычныя сувязі беларусаў і яўрэяў выходзяць за рамкі палітыкі, адзначыў Прэзідэнт. І цяпер гэтыя сувязі яшчэ больш істотна ўплываюць на фарміраванне дружалюбных і цесных адносін.

    "Упэўнены, у год 150-годдзя з дня нараджэння ўраджэнца Беларусі, першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана нашы краіны знойдуць спосабы актывізацыі паліты чнага дыялогу і кантактаў у такіх галінах, як гандаль, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука, адукацыя, высокія тэхналогіі і турызм, - падкрэсліў беларускі лідар. - Аднаўленне транспартных маршрутаў паміж нашымі дзяржавамі значна садзейнічала б падтрыманню міжчалавечых і дзелавых сувязей".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іцхаку Герцагу і яго блізкім добрага здароўя і дабрабыту, а грамадзянам Ізраіля - працвітання і прагрэсу пад мірным небам.