Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія Махамеду ульд Газвані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія Махамеда ульд Газвані з Днём Незалежнасці.

    "Дзякуючы Вашым намаганням Маўрытанія планамерна рухаецца па шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця, паступовага павышэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва, дэманструе ўпэўнены эканамічны рост, эфектыўна пераадольваючы сучасныя выклікі і пагрозы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высока ацэньвае ролю Маўрытаніі ў падтрыманні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, а таксама канструктыўную пазіцыю, накіраваную на нармалізацыю адносін паміж дзяржавамі Магрыба.

    "Пацвярджаю зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў з Маўрытаніяй ва ўсіх сферах. Упэўнены ў існаванні значнага рэсурсу для пашырэння супрацоўніцтва ў галінах эканомікі і гандлю, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, навукі і адукацыі", - адзначыў Прэзідэнт. Ён таксама запэўніў, што Беларусь з'яўляецца сур'ёзным і надзейным партнёрам, адказна ставіцца да дасягнутых дамоўленасцей і зробіць усё магчымае, каб рэалізаваць існуючы патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння на карысць народаў дзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду ульд Газвані моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а ўсім маўрытанцам - міру і працвітання.