Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Ранілу Вікрамасінгхе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Раніла Вікрамасінгхе з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што дзякуючы Вашаму багатаму вопыту работы на адказных дзяржаўных пасадах краіна паспяхова пераадолее ўсе цяжкасці эканамічнага крызісу, выкліканага наступствамі пандэміі каранавіруса, і прадоўжыць устойлівае развіццё", - гаворыцца ў віншаванні.

    Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, супрацоўніцтва паміж Мінскам і Каломба паступова ўдасканальваецца, у першую чаргу ў палітычнай і адукацыйнай сферах, падкрэсліў беларускі лідар. Разам з тым, звярнуў увагу ён, значны нерэалізаваны патэнцыял захоўваецца ў такіх галінах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука і тэхналогіі.

    "Спадзяюся, што пры Вашай падтрымцы беларуска-ланкійскае ўзаемадзеянне набудзе комплексны, сістэмны, шматпланавы характар", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ранілу Вікрамасінгхе моцнага здароўя і поспехаў у працы, а ланкійскаму народу - міру і дабрабыту.