Віншаванне Прэзідэнту Батсваны Макветсі Масісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Батсваны Макветсі Масісі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што палітычныя адносіны паміж нашымі краінамі не маюць перашкод для плённага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы надаём важнае значэнне гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і гатовы працаваць над узаемавыгаднымі праектамі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, энергетыцы, ахове здароўя і адукацыі".

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што актывізацыя партнёрства на ўсіх узроўнях у сферах узаемнай зацікаўленасці будзе садзейнічаць дабрабыту абодвух народаў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Макветсі Масісі добрага здароўя і поспехаў, а жыхарам Батсваны - міру і працвітання.