Віншаванне Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з 65-годдзем.
"Ваша плённая стваральная дзейнасць, накіраваная на забеспячэнне ўсебаковага развіцця Рэспублікі Арменія, нарошчванне яе сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу, паляпшэнне якасці жыцця грамадзян, атрымала безумоўную народную падтрымку", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на прадаўжэнне канструктыўнага беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў духу раўнапраўя, дружбы і даверу. "Шчыра ўпэўнены, што трывалыя двухбаковыя сувязі ў эканоміцы, цесныя чалавечыя і гуманітарныя кантакты, якія склаліся за дзесяцігоддзі, будуць садзейнічаць прагрэсу і працвітанню нашых краін, умацаванню ўзаемаразумення паміж Мінскам і Ерэванам", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ваагну Хачатурану добрага здароўя, міру, дабрабыту, удачы ва ўсіх пачынаннях і ажыццяўлення задуманых планаў.