Віншаванне Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыду Тэбуну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыда Тэбуна з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж дзвюма краінамі склаліся адносіны дружбы і даверу. "Пацвярджэннем таго з'яўляюцца эфектыўнае супрацоўніцтва і ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне, - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. - Запэўніваю Вас у гатоўнасці беларускага боку да значнай актывізацыі дыялогу з Алжырам. Разлічваю на Ваша асабістае садзейнічанне, каб надаць магутны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню, асабліва ў гандлёва-эканамічнай галіне, на карысць нашых дзяржаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Алжыра моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, алжырскаму народу - міру і працвітання.