Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.
"У дзень памяці святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія ў знак удзячнасці за шматгадовую нястомную працу праходзяць святочныя службы ў храмах, узносяцца малітвы за Ваша здароўе, - гаворыцца ў віншаванні. - Як прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы Вы несяце ў грамадства ідэалы міласэрнасці і дабра, святло духоўнасці і асветы. Мільёны хрысціян знаходзяць у Вашым архіпастырскім слове суцяшэнне і адказы на свае жыццёвыя пытанні".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікую ролю Патрыярха Кірыла ва ўмацаванні братэрскіх сувязей паміж Беларуссю і Расіяй. "Вас чуюць і паважаюць далёка за межамі рускай зямлі. Сёння, абапіраючыся на веру ў Бога, традыцыйныя маральныя каштоўнасці, праз праваслаўе можна дасягнуць міру і згоды ў сям'і славянскіх народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу невычэрпнай энергіі, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.