Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу са Светлым Вялікаднем.
"Хрыстова Уваскрэсенне - найвялікшае сведчанне Божай любові, сімвал вечнага жыцця, яго перамогі над смерцю. Гэта свята аб'ядноўвае вернікаў, напаўняе душы гаючай энергіяй, міласэрнасцю і спагадай. Яно нясе дабро і надзею, дае сілы процістаяць паўсядзённым праблемам, смутку і хваробам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Патрыярху Кірылу за яго нястомную працу, нацэленую на ўмацаванне брацкага адзінства народаў Беларусі і Расіі. "Сёння Царква накіроўвае сваё служэнне на ўсебаковую падтрымку людзей, аказвае дзейсную дапамогу тым, хто мае патрэбу", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу міру, здароўя і даўгалецця.